27 лiпеня 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэйцарыі вынесены прысуд былому ўдзельніку «эскадрону смерці»

59
У Швэйцарыі вынесены прысуд былому ўдзельніку «эскадрону смерці»
ЮРЫЙ ГАРАЎСКІ
ФОТА: DW

Суд вынес нечаканы прысуд.

Сёння ў швэйцарскім Санкт-Галене агучылі прысуд экс-байцу САХРу Юрыю Гараўскаму. Яго нечакана апраўдалі паводле справы аб знікненні апазіцыйных палітыкаў у 1999 годзе, хаця пракурор прасіў для яго 3 гады пазбаўлення волі, паведамляе «Нямецкая хваля».

У тлумачэнні прысуду суддзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у якім «замешаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя знікненні». «Гэтыя факты не павінны выклікаць сумневаў. Але на допыце абвінавачаны заблытаўся ў супярэчнасцях і ўхіляўся ад адказу», - растлумачыў сваю пастанову суддзя.

Ён палічыў, што некаторыя паказанні Гараўскі прыдумаў. Суд прыйшоў да высновы, што Юры Гараўскі, магчыма, служыў у САХРы, але ягоная роля ў выкраданнях застаецца незразумелай.

«Магчыма, ён чуў пра гэта ад калег», - перадае словы суддзі карэспандэнтка «Нямецкай хвалі».

Грамадзянскі пазоў Алены Захаранкі і Валерыі Красоўскай на 200 тысяч франкаў будзе накіраваны ў грамадзянскі суд. Судовыя выдаткі на суму амаль 45 тысяч франкаў кампенсуе дзяржава.

Гараўскага судзілі ў рамках універсальнай юрысдыкцыі ў Швэйцарыі.

Былога спецназаўца абвінавачвалі ў выкраданні экс-міністра МУС Беларусі Юрыя Захаранкі, экс-старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

Швэйцарскае заканадаўства не дазваляла прыцягнуць Гараўскага да адказнасці паводле больш сур'ёзнага крымінальнага артыкула - за забойствы або суўдзел у іх, бо імаверныя расправы над апанентамі рэжыму адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Таму судзілі экс-сілавіка за дачыненне да «шматлікіх знікненняў».

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках