2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскім службоўцам, якія працуюць з сакрэтнай інфармацыяй, забароняць паездкі ў Беларусь

1
Літоўскім службоўцам, якія працуюць з сакрэтнай інфармацыяй, забароняць паездкі ў Беларусь

Абмежаванні могуць закрануць блізу 56 тысячаў дзяржслужбоўцаў.

У Літве плануюць забараніць паездкі ў Расею і Беларусь тым службовым асобам, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі. Абмежаванні могуць закрануць блізу 56 тысячаў дзяржслужбоўцаў.

Пра гэта паведамляе LRT са спасылкай на кіраўніка Нацыянальнага цэнтра кіравання крызіснымі сітуацыямі краіны (NKVC) Вільмантаса Віткаўскаса.

Забарона будзе прадугледжаная зменамі закона “Аб дзяржаўнай і службовай таямніцы”, якія распрацоўвае Міністэрства абароны Літвы.

Такая пастанова была прынятая праз актывізацыю дзейнасці беларускіх спецслужбаў на мяжы, растлумачылі ў NKVC.

Сярод іншага, у Літве высветлілі, што на беларускіх памежных пунктах пропуску літоўскіх грамадзянаў дапытваюць і прымушаюць да супрацоўніцтва шляхам шантажу і псіхалагічнага націску.

Урадавая камісія таксама зацвердзіла сістэму індыкатараў для ацэнкі пагрозаў і прымання пастановаў у памежным кантролі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках