1 верасня 2024, Нядзеля, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску «чаргавікам» прапанавалі кватэры, ад якіх валасы ўстаюць дыбарам

24
У Менску «чаргавікам» прапанавалі кватэры, ад якіх валасы ўстаюць дыбарам

Як яны выглядаюць?

Адміністрацыя Маскоўскага раёна Менска прапанавала “чаргавікам”, а калі сярод тых, хто мае патрэбу, смельчакоў не знойдзецца, то і ўсім ахвочым, адразу тры кватэры пад пераробліванне.

Сайт onliner.by расказаў, дзе знаходзіцца жытло, на колькі яго ацанілі і якую суму (як мінімум) каштавацьмуць рамонтныя работы.

Аб новым падыходзе ў справе «ўладкавання» арэндных кватэр, якія знаходзяцца ў кепскім стане, мы ўжо не раз апавядалі. Схема даволі простая, хоць і не без нюансаў: ахвочы займець арэндную кватэру паводле дзяржаўных тарыфаў можа «падпісацца» на жыллё без рамонту. І выканаць яго самастойна, згодна з каштарысам, які распрацавалі камунальнікі. Ва «ўзнагароду» чалавек атрымае не толькі «квадраты» пад сябе, але і аплачаную на доўгія гады наперад кватэру: штомесячную арэндную стаўку будуць адымаць з той сумы, якая была афіцыйна выдаткаваная на рамонт. Праўда, плату ніхто не фіксуе на адным узроўні, і яна будзе расці паводле базавай стаўкі. Балазе тая моцна не скача, павялічваючыся толькі крышку раз на год.

Такім чынам, на што цяпер могуць прэтэндаваць людзі, якія маюць патрэбу ў родных сценах і даху над галавой.

У дзевяціпавярховіку на Слабадской, 19, прапануецца трохпакаёвая кватэра пад нумарам 8. Жыллё размешчанае, імаверна, на другім паверсе — можна прыехаць на месца і ацаніць стан вокнаў. Ды і распытаць суседзяў, што ж рабілася на 63 «квадратах» апошнім часам. Бо нават паводле разлікаў камунальнікаў на рамонт траячкі трэба будзе выдаткаваць не менш за 14 611 рублёў. Нелапая сума, хоць мы бачылі і большую. Але затое ў Менску, у Малінаўцы і адразу тры пакоі ўрэшце. Можна нармальна жыць сям'ёй. Арэндная плата за гэтую кватэру складзе 375,33 рубля штомесяц без уліку камунальных паслуг. Разам, зрабіўшы рамонт, можна будзе забыцца аб арэндзе на тры з лішкам гады.

Наступны варыянт знаходзіцца ў доме на Рафіева, 78. Гэта адзін з самых доўгіх шматпавярховікаў Менска: 23 пад'езды і 878 кватэр. Нас жа цікавіць аднапакаёўка пад нумарам 601. У кватэры толькі 33,2 квадратнага мэтра, 17,1 з іх прыпадае на жылы пакой. У рамонт аднапакаёўкі ўкласці трэба будзе адразу 10 299 рублёў. Арэндная плата, якую трэба будзе спраўна сплачваць, пакуль ідзе рамонт і пакуль жыллё не здадзенае камісіі афіцыйна, роўная 196,54 рубля. Потым гэтую ж суму (а з новага года нават крыху павялічаную) будуць аўтаматычна адымаць з выдаткаванай сумы. Вынік — чатыры гады спакойнага жыцця ў запасе.

Апошняя кватэра пад рамонт размешчаная ў 2-м завулку Розы Люксэмбург, 3а. Жыллё мае парадкавы нумар пяць. Двойка мае 54 «квадраты» (31,5 жылыя). З рамонтам, відавочна, давядзецца паваждацца —- убачыўшы стан жытла, камунальнікі распрацавалі каштарыс на 14 315 рублёў. Затое радуе тое, што гэта не звычайная “хрушчоўка”, як можна было б чакаць у такім раёне, а цагляны дзевяціпавярховік 1978 года пабудовы. Гмах знаходзіцца зусім недалёка ад станцыі метро «Плошча Багушэвіча», пры гэтым схаваная ў дварах, а вокны не выходзяць на тлумныя вуліцы. Арэндная плата за "палепшаную" двойку — 480,5 рубля.

Пра тое, як выглядаюць прапанаваныя кватэры, можна меркаваць з фатаграфій, якімі з намі падзяліліся ў раённай адміністрацыі.

Заявы ад ахвочых прымаюцца службай "адно акно" адміністрацыі Маскоўскага раёна да 13.10.2023 уключна. Пры сабе мець пашпарт. І не забывайце, што атрыманне арэнднага жылога памяшкання з'яўляецца падставай для зняцця з уліку асоб, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых варункаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках