19 траўня 2024, Нядзеля, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарыў Паўднёвага фронту: УСУ атачаюць расейскую групоўку ў Паўлаўцы абапал

1
Прарыў Паўднёвага фронту: УСУ атачаюць расейскую групоўку ў Паўлаўцы абапал

На Такмацкім кірунку прарваная галоўная мяжа абароны супраціўніка на ўсю яго глыбіню.

Сілы абароны працягваюць наступ на Паўднёвым фронце. Ужо можна канстатаваць, што на поўдні вырасла колькасць кірункаў, дзе УСУ чыняць ціск на ворага ў абароннай лініі, паведамляе espreso.tv.

Канцэпцыю наступу, якая рэалізуецца на некалькіх дзялянках, можна растлумачыць трыма словамі — расцягвай, знясільвай і бі.

Генеральны штаб УСУ паведаміў, што Сілы абароны працягваюць наступальную абарону на Бахмуцкім і Мелітопальскім адцінках фронту, таксама мелі поспех у кірунку Рабоціна-Новапракопаўка.

Таксама ёсць звесткі аб тым, што і на іншых кірунках цяпер актывізаваліся баявыя дзеянні. Гэта, перш за ўсё, на Бярдзянскім вектары, у тым ліку ля паселішчаў Новаданецкага і Новамаёрскага.

Таксама ёсць звесткі, што УСУ праводзяць баявыя дзеянні яшчэ на двух кірунках — гэта атакі на Каменскае, паблізу Васільеўкі.

Украінскія сілы таксама ціснуць на ворага паблізу Вуглядара ў Паўлаўцы наабапал, замыкаючы паселішча ў аблогу з поўначы і захаду. Сапраўды, на некалькіх кірунках сітуацыя для ворага становіцца ўсё больш складанай.

Капітан УСУ Валерый Празапас расказаў, што ціск на варожыя пазіцыі адбываецца не толькі на поўдні, але на ўсім фронце. Расейцы дагэтуль не могуць зразумець і ўсвядоміць, якую стратэгію мае УСУ, што вельмі добра. З аднаго боку, гэта дае падставы для пэўных спекуляцый, аднак не трэба паддавацца расейскай прапагандзе і маркоце, якія яны спрабуюць пасеяць у нашым грамадстве. А з іншага боку вайна — гэта шлях падману. УСУ мае некалькі магчымасцяў нанесці кінжальны ўдар.

Са слоў капітана, УСУ вярнуліся да кірунку, дзе адбываюцца актыўныя баявыя дзеянні, дзе вораг спрабуе ўтрымліваць атакі. Гэта сэктар ад Прыютнага да Новаданецкага. Там цяпер УСУ наступаюць на дзялянцы ад Новаданецкага і Новамаёрскага. Генеральны штаб аб гэтым гаворыць даволі скупа, але нашы ворагі ў гістэрыцы. Калі мы паглядзім паасобныя паведамленні калабарантаў, то яны кажуць, што на працягу некалькіх дзён УСУ здзяйснялі артылерыйскія атакі на гэтым кірунку. Украінскай артылерыяй былі разбураныя мінныя палі. І вораг нават не можа іх аднаўляць, бо сапёры гэтак жа знаходзяцца пад агнём артылерыі ВУСУ.

Затым украінскія падраздзяленні прасоўваліся на панцырнай тэхніцы, усутыч падыходзілі да расейскіх меж і расстрэльвалі акупантаў. А потым адкочваліся назад, адыходзячы ад удару ўжо расейскай артылерыі.

Віктар Кеўлюк, вайсковы эксперт Цэнтра абаронных стратэгій, палкоўнік запасу, адзначыў, што на сённяшні дзень можна назіраць тры дзялянкі фронту, дзе аперацыйна-стратэгічная групоўка войскаў «Таўрыя» ўклінілася ў абарону ворага. На Васільеўскім кірунку — дзялянка ад вёскі Жарабянкі да Несцяранкі, блізу 30 км шырынёй і 3-5 км глыбінёй. На Такмацкім кірунку, дзе найбольшы поспех — дзялянка паміж Новапракопаўкай і Вярбовым шырынёй блізу 10 км і да 8 км углыб. І на Бярдзянскім кірунку — шырокая дзялянка ад Прыютнага да Новаданецкага шырынёй блізу 23 км, а глыбінёй ад 3 да 5 км.

Паводле ацэнак начальніка аперацыйна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Таўрыя» на Такмацкім кірунку каля Рабоціна прарваная галоўная мяжа абароны супраціўніка на ўсю яго глыбіню.

Гэта значыць, Сілы абароны за два з паловай месяцы наступальнай аперацыі здалелі пераадолець звышскладаную, звышшчыльную сістэму інжынерных загарод, паласу забеспячэння і на адной з дзялянак прарвалі галоўную абарончую мяжу ворага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках