16 лiпеня 2024, aўторак, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сустрэўся з дыктатарам-канібалам

18
Лукашэнка сустрэўся з дыктатарам-канібалам

І парукаўся з ім за рукі.

Аляксандр Лукашэнка пачаў перамовы з прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасага.

Сустрэча прайшла ў Палацы незалежнасці і суправаджалася поціскам рукі дыктатараў. Чакаюцца перамовы ў вузкім і пашыраным складах, падпісанне дакументаў і заявы для СМІ.

Тэадора Абіянг Нгема Мбасага прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь учора.

Нагадаем, Мбасага прыйшоў да ўлады ў 1979 годзе, зрынуўшы дыктатарскі рэжым свайго дзядзькі. Пасля неаднаразова прызначаў на дзяржаўныя пасады сваіх сямейнікаў: так, у 2012 годзе віцэ-прэзідэнтам стаў ягоны сын Тэадора Нгема Абіянг Мангу. У 2016 годзе дыктатара «пераабралі» на новы сямігадовы тэрмін, а Тэадора Нгема Абіянг Мангу атрымаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта. У адпаведнасці з заканадаўствам краіны ў выпадку смерці бацькі ён зойме ягоную пасаду.

Мбасога абвінавачваюць у канібалізме. У верасні 2016 г. за публікацыю артыкула пра гэта быў затрыманы галоўны рэдактар ліберыйскай газеты New Democrat. Аўтары публікацыі сцвярджалі, што дыктатар афрыканскай дзяржавы - канібал, ён санкцыянуе выкраданне сваіх апанентаў, а затым есць некаторыя часткі іх целаў, пячонку і мазгі. Таксама было напісана, што за 30 гадоў кіравання Нгема Мбасага назапасіў вялізныя багацці, у той час як большая частка грамадзян краіны жыве ў галечы, амаль не маючы доступу да адукацыі і медыцынскага абслугоўвання.

За час кіравання Мбасага ў краіне ўсталяваўся культ ягонай асобы. У 2003 годзе дзяржаўнае радыё абвясціла, што ён «падобны Богу на нябёсах» і знаходзіцца «ў пастаянным кантакце з Усемагутным», валодаючы «ўсёй уладай над людзьмі і рэчамі». У 2013 годзе КНДР узнагародзіла Мбасога прэміяй імя Кім Чэн Іра.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках