Заява Алы Пугачовай спалохала расейскіх чыноўнікаў
58- 10.07.2024, 12:42
- 89,616
Давялося адказваць Захаравай.
Расейская спявачка Ала Пугачова прысвяціла допіс у Instagram ракетнаму ўдару акупантаў па самай вялікай ва Украіне дзіцячай лякарні «Ахматдзет».
“БОГ цярплівы, але ўсяму ёсць МЕЖЫ”, - напісала яна ў Instagram, апублікаваўшы фота параненых у лякарні. У расейскіх уладаў пачалася істэрыка.
Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы ў абароне, старшыня партыі "Радзіма" Аляксей Жураўлёў заклікаў прызнаць Пугачову "замежнай агенткай" і пазбавіць спявачку маёмасці ў Расіеі за "дыскрэдытацыю" расейскага войска.
"Пугачову даўно ўжо час прызнаць замежнай агенткай і пазбавіць усёй маёмасці ў Расейскай Федэрацыі, як гэта належыць, за дыскрэдытацыю Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі і работу на заходнюю прапаганду", - сказаў Жураўлёў "РИА Новости".
Заява Пугачовай настолькі перапалохала расейскія ўлады, што давялося адказваць і прадстаўніцы МЗС РФ Марыі Захаравай.
“Мне здаецца, Бог без парад Алы Барысаўны Пугачовай разбярэцца - не цяля бачыць круцяля”, - нервова адрэагавала Захарава.