Папаўся кіроўца пазадарожніка з расійскімі нумарамі, які абурыў беларусаў манерай паркавання
4- 22.10.2026, 13:38
- 2,464
ДАІ знайшла парушальніка.
ДАІ прыцягнула да адказнасці кіроўцу Fengdu з расійскімі нумарамі, які паркаваўся ў адным з двароў Мінска з парушэннем Правілаў дарожнага руху, піша «Зеркало».
Разбіральніцтва пачалося пасля таго, як інспектары выявілі ў інтэрнэце фатаграфіі, на якіх зафіксавана, што зарэгістраваны ў Расіі Fengdu прыпаркаваны паблізу будынка № 1 на вуліцы Азгура з парушэннем патрабаванняў ПДР.
Сталічная ДАІ знайшла парушальніка. Ім аказаўся 39-гадовы замежнік. На яго склалі пратакол за парушэнне правілаў стаянкі.
