22 кастрычнiка 2026, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія ўпершыню ў гісторыі закажа дальнабойныя ракеты

1
Данія ўпершыню ў гісторыі закажа дальнабойныя ракеты
Фота: Getty Images

Гаворка пра мільярдны кантракт і змену ваеннай дактрыны.

Данія ўпершыню ў гісторыі намерваецца абвясціць пра мільярдную здзелку па закупе высокадакладных ракет вялікай далёкасці на фоне планаў па ўмацаванні сваёй бяспекі.

Пра гэта паведамляе тэлеканал TV2 са спасылкай на ананімныя крыніцы.

Яшчэ летась дацкі ўрад абвясціў пра намер набыць наступальную зброю вялікай далёкасці для супрацьдзеяння расійскай ваеннай пагрозе.

У прыватнасці, Данія абвесціць пра здзелку па закупе ракет тыпу Anthem, вырабленых амерыканскай абароннай кампаніяй Covenant.

Акрамя таго, краіна набудзе ракеты Joint Strike Missiles (JSM) для сваіх знішчальнікаў F-35. Такія ракеты вырабляюць нарвежская кампанія Kongsberg і амерыканская група Raytheon

Нарэшце, у далейшым плануецца набыць амерыканскія ракеты JASSM з вельмі вялікай далёкасцю і значнай выбуховай магутнасцю.

Такім чынам, Данія атрымае магчымасць ужываць наступальную зброю.

Урад раней назваў гэта зменай парадыгмы, паколькі новыя тыпы ўзбраення здольныя паражаць мэты далёка за лініяй расійскіх войскаў.

Дацкія ўзброеныя сілы заўсёды былі арыентаваныя на абарону ад нападаў.

Паведамляецца, што ў чацвер а 15:30 міністр абароны Даніі Йеппе Бруус правядзе прэс-канферэнцыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲