5 траўня 2026, aўторак, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расейскім войску амаль удвая павялічыліся страты бранятэхнікі

2
У Расейскім войску амаль удвая павялічыліся страты бранятэхнікі

Выведка Брытаніі назвала прычыну.

Расейскае акупацыйнае войска істотна павялічыла інтэнсіўнасць наступальных дзеянняў па ўсім фронце. З прычыны гэтага выраслі страты ворага ў жывой сіле.

Усяго за 5 дзён страты вайсковай тэхнікі Расеяй павялічыліся на 88 адсоткаў. Пра гэта ў сацсетцы Х паведамляе вайсковая выведка Вялікабрытаніі.

У брытанскім ведамстве адзначылі, што 19 студзеня адзначана павелічэнне колькасці атак расейскіх акупантаў на ўсім фронце на 27 адсоткаў. За дзень пуцінскія тэрарысты нанеслі 81 паветраны ўдар і 45 ракетных абстрэлаў.

Брытанская выведка канстатавала, што за апошнія дні страты расейскай вайсковай тэхнікі павялічыліся на 88 адсоткаў. Захопнікі пачалі страчваць амаль удвая больш танкаў.

Звесткі ўказваюць на ўстойлівы рост інтэнсіўнасці расейскай наступальнай кампаніі па ўсім фронце за апошнія два тыдні. Пры гэтым у брытанскай выведцы адзначылі, што ключавым чыннікам, які садзейнічае павелічэнню колькасці нападаў, магчыма, стала замярзанне грунту. Гэта забяспечвае перамяшчэнне бранятэхнікі па перасечанай мясцовасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках