«Як я не стаў мільянерам»: беларус не купіў біткойн па $8 і не шкадуе
10- 21.01.2024, 19:13
- 7,182
Выбраў жыць тут і зараз.
Журналіст Tochka.by знайшоў чалавека, які ў свой час адмовіўся ад пакупкі ста біткойнаў. Ён растлумачыў, чаму не наважыўся на супервыгаднае ўкладанне, і мяркуе, што тым самым захаваў сабе процьму нерваў.
Разабрацца ва ўсіх гэтых "блоках" і "чэйнах" простаму чалавеку складана і сёння. Што казаць пра часы, калі інфармацыя аб лічбавым золаце перадавалася праз “сарафаннае радыё”?
Выданне распавядае гісторыю беларуса, які адмовіўся ад набыцця сотні біткойнаў за даволі невялікія грошы. Тое, што адбываецца на рынку крыптавалют суразмоўца да гэтага часу разглядае як вар'яцтва.
“800 даляраў - гэта 800 даляраў”
Ян (імя зменена, кантакты ёсць у рэдакцыі) у студзені 2024 года мог бы быць уладальнікам важкага капіталу $4,7 млн. Для гэтага крыху больш за дзесяць гадоў таму яму давялося б ахвяраваць тыднёвым заробкам і больш не рабіць ніякіх укладанняў.
У той час Іван працаваў у медыясферы ў Маскве. Ён дакладна не памятае месяц і год, але, мяркуючы з каціровак, якія можна знайсці ў розных крыніцах, гэта была зіма 2012-га.
Тады знаёмы праграміст прапанаваў Івану купіць біткоіны па $8. Была адна немалаважная ўмова: набыць адразу мінімум сто манет. У кошт была ўключаная камісія, гэта значыць першапачаткова рынкавы кошт быў крыху меншы ($6-7).
Прапанове папярэднічаў доўгі экскурс у сутнасць блокчэйна. Але Іван, будучы гуманітарыем, ацаніць маштаб з'явы не здолеў.
“Я і зараз не вельмі разумею гэты свет IT, а тады гэта было яшчэ больш дзіўным. Мне падалося гэта нейкім падманам. Навошта ўкладацца ў тое, што мне не могуць растлумачыць так, каб я зразумеў? А 800 даляраў - гэта 800 даляраў. Што гэта такое, я выдатна разумеў”, - заўважае суразмоўца.
І дадае, што ягоны заробак тады быў прывязаны да еўраў. На фоне расейскага рубля, які перыядычна таннее, ён добра ведаў цану валютнай гатоўкі, якую ў кожны момант можна было выдаткаваць на сябе: падарожжы, забавы і задавальненні.
На пастанову, са слоў Яна, паўплываў яшчэ адзін знаёмы - сябар з Бэльгіі. Ён таксама працаваў тады ў Маскве і захапіўся даўно фондавым рынкам: укладаўся ў акцыі Apple.
«Бэльгіец увесь час нерваваўся, калі кошт каштоўных папер падаў, і нядоўга хадзіў шчаслівым, калі кошты раслі пры выхадзе новага «айфона». Іншых тэм для размоў у яго на той час і не было», – дзеліцца Ян.
Герой матэрыялу разважыў, што такі клопат - не для яго. І абраў жыць тут і цяпер, выдаткаваўшы $800, чвэрць свайго месячнага заробку, на нешта больш адчувальнае.
"Я сябе ведаю"
За біткойнам Ян не сачыў. Успомніць гэтую гісторыю яго прымусілі навіны: на кожным рогу раптам затрубілі аб тым, што лічбавая манета вырасла да $12 тысяч.
Тады біткоін усім стаў патрэбны. Большасць аналітыкаў сыходзілася ў меркаванні, што нават пры такім кошце ўкладвацца не позна. Аднак Ян падумаў, што няправільна гэта рабіць, калі ты выпусціў магчымасць пры $8.
«Праз некалькі месяцаў ён дарос да $20 тысяч, і тады я зноў падумаў, што зараз дакладна сэнсу няма. А калі ён упаў да $18 тысяч, падумаў: ага, я ж казаў, што не трэба ўкладвацца ні ў якія біткойны», - са смехам распавёў суразмоўца.
Ян адзначае, што надта добра сябе ведае. Ён выпрабаваў бы значна большае расчараванне, калі б прадаў біткойн па $12 000, а ён узляцеў бы да $20 000. Або потым не прадаў бы па $60 000, і манета патаннела б у тры разы.
Не жыў добра - не трэба і пачынаць?
Жонка героя працуе ў сферы філасофскіх навук, так што і Ян умее да ўсяго ставіцца па-філасофску. І журналіст узяў на сябе смеласць дадумаць, што галоўны «біткойн» у ягоным жыцці ўжо ёсць. А грошы - справа нажыўная.
Ян падкрэслівае, што ніколі не думаў аб фінансавых запасах, але пры гэтым зарабляў дастаткова, каб ні ў чым звыклым і жаданым сабе не адмаўляць. І прызнаецца, што згадвае гэтую гісторыю як анекдот, які зможа потым расказаць унукам.
Цяпер, калі думкі аб матэрыяльным стане на будучай пенсіі ўсё ж усплываюць, Ян зноў удараецца ў самаіронію.
«Мне выходзіць на пенсію ў 2040-я гады. Можа, да таго часу галоўнай каштоўнасцю стане капуста на маіх дзесяці сотках», - іраніуе ён.
Гледзячы на тое, як узнімаецца пенсійны ўзрост і што адбываецца ў свеце, субяседнік задумваецца аб тым, ці будзе сэнс у ашчадку і ці застануцца ў гэтым шалёным свеце бяспечныя краіны для падарожжаў.