7 траўня 2024, aўторак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі вакцын ад каранавіруса будуць вырабляць у Беларусі

9
Стала вядома, колькі вакцын ад каранавіруса будуць вырабляць у Беларусі

І каго будуць прышчэпліваць.

Магутнасці прадпрыемства "БелВітуніфарм", дзе наладжаны выраб беларускай вакцыны ад каранавіруса, дазваляюць у поўнай меры забяспечыць патрэбу ў гэтым прэпараце. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Бальшакоў у інтэрв'ю дзяржаўным мэдыям.

Паводле ягоных слоў, у цывільнае абарачэнне вакцына паступіць ужо сёлета.

Тым часам намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка расказаў, што за эпідэмічны сэзон плануецца вырабіць блізу два мільёны доз беларускай вакцыны ад COVID-19. Найперш будуць прышчапляць людзей з груп падвышанай рызыкі.

Таксама прэпарат маюць намер экспартаваць у іншыя краіны, каб акупіць гэты праект.

Што да эфектыўнасці беларускай вакцыны ад каранавіруса, то дырэктар Інстытута біяфізікі і каморкавай інжынерыі НАН Беларусі Андрэй Ганчароў адзначыў, што яна інактываваная, складаецца з мікробных часцінак, якія гадуюць у лабараторыі, — фактычна, гэта аналаг кітайскай вакцыны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках