Загінуў былы музыка гурта «Мясцовы час» Валеры Драко
7- 29.01.2024, 19:36
- 14,240
Гурт быў вельмі папулярным у Беларусі ў 90-я.
На пажары загінуў музыка папулярнага ў 1990-я беларускага гурта «Мясцовы час» Валерый Драко. Пра гэта ў сацсетках паведаміў былы клавішнік гурта Руслан Парфёнаў.
Трагічнае здарэнне адбылося не сёння, а ўжо як мінімум месяц таму, але вядома пра яго стала толькі цяпер. Мяркуецца, што музыка заснуў з запаленай цыгарэтай.
Драко быў гітарыстам гурта «Мясцовы час», заснаваным у 1987-м у Полацку. Праз пяць гадоў ён спыніў сваё існаванне і больш не аднаўляўся, нягледзячы на тое, што ў канцы 1990-х такія спробы рабіліся.