6 траўня 2024, панядзелак, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуард Ханок: Я ў свае 83 гады адчуваю сябе лепш, чым у 23

21
Эдуард Ханок: Я ў свае 83 гады адчуваю сябе лепш, чым у 23
ЭДУАРД ХАНОК

Беларускі кампазітар расказаў пра свае лекі ад старасці.

Легендарны беларускі кампазітар Эдуард Ханок, аўтар такіх хітоў на ўсе часы, як «Потолок ледяной», «Малінаўка», «Завiруха», «Здравствуй, чужая милая», раскрыў у ток-шоу «100 пытанняў даросламу» на «Беларусь 1» таямніцу свайго добрага самаадчування ў 83 гады.

Па-першае, Эдуард Сямёнавіч адзначыў, што дзень напралёт заняты сапраўднай справай.

– Музыкай я пачаў займацца ў 8 гадоў. Скончыў менскую музычную вучэльню, потым маскоўскую кансерваторыю, напісаў балет і сімфоніі, потым заняўся песняй, а потым заняўся сапраўднай справай. Сапраўдная справа мая – навука, я думаю, толькі там я маю шанцы ўвайсці ў сусветную гісторыю як чалавек, які адкрыў закон творчых хваляў і сфармуляваў тэорыю, паводле якой жыло, жыве і будзе жыць усё чалавецтва да канца жыцця, – адкінуў сціпласць кампазітар, дадаўшы, што цяпер ён 24 гадзіны на дзень займаецца навукай.

Зрэшты, скідваць з рахункаў мінулае ён таксама стаў.

– Дзякуй Богу, што былі песні, таму што яны даюць мне магчымасць сёння атрымліваць аўтарскія адлічэнні. Дай Бог кожнаму. Таму я спакойна сяджу і працую. А ў перапынках я хаджу ў школы, гімназіі, гэта ў мяне разрадка такая, гэта ў мяне лекі ад старасці, – падзяліўся Ханок. – Таму я ў свае 83 гады адчуваю сябе лепш, чым у 23.

Яшчэ адзін абавязковы складнік выдатнага самаадчування кампазітара – ледзяны душ раніцай.

– Кожны дзень. Абавязкова! Ужо гадоў 10 апошніх. Раніцай прачынаешся сонным, потым душ як дасі – і далей у поўным парадку.

Ну, а каб не страчваць з поля зроку сучасныя тэндэнцыі ў шоў-бізнэсе і адсочваць сваю тэорыю хваляў, Эдуард Ханок сабраў папуры з папулярных у моладзі хітоў і кожны дзень іх напявае.

– Спяваю кожны дзень пасля абеду 12 хвілінаў. Гэта падзарадка, – растлумачыў ён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках