17 кастрычнiка 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адрэагаваў на інфармацыю пра планы Украіны «аднавіць ядзерны арсенал»

15
Зяленскі адрэагаваў на інфармацыю пра планы Украіны «аднавіць ядзерны арсенал»

Раней паведамлялася, што Украіна можа стварыць ядзерную зброю за некалькі тыдняў.

Украіна не абмяркоўвае магчымасць аднавіць свой ядзерны арсенал. Адпаведныя чуткі з'яўляюцца фэйкавымі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ.

Cёння, 17 кастрычніка, выданне Bild са спасылкай на неназванага высокапастаўленага ўкраінскага чыноўніка паведаміла, што Украіна нібыта адновіць свой ядзерны арсенал у выпадку, калі Расея пачне паўторнае ўварванне пасля заканчэння гэтай вайны.

Пры гэтым неназваны чыноўнік запэўніваў, што ва Украіны для ядзернай зброі «ёсць матэрыялы і веды». Таму для стварэння першай бомбы можа спатрэбіцца «некалькі тыдняў».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўжо адрэагаваў на такі ўкід нямецкай газеты Bild.

«Мы ніколі не гаварылі, што рыхтуемся стварыць ядзерную зброю», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў рамках Будапешцкага мемарандуму Украіна павінна была атрымаць гарантыі бяспекі ад «высокапаважаных краінаў» пасля таго, як яна аддала свой ядзерны арсенал.

«Але гэта для нас не добрая абарона. Таму для нас няма альтэрнатывы, акрамя сяброўства ў NATO. Гэта наш сігнал. Але мы не будуем ядзерную зброю, не замяняйце мэсэджы», – дадаў Зяленскі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках