Расейскія дроны пашкодзілі юдэйскую школу ў Кіеве
- 30.10.2024, 15:40
- 2,220
Пра гэта паведаміў пасол Ізраіля ва Украіне.
У сераду, 30 кастрычніка, падчас начнога нападу расейскіх беспілотнікаў на Кіеў сур'ёзна пацярпеў будынак габрэйскай школы «Жамчужына», размешчанай у Саломенскім раёне. Пра гэта паведаміў у Telegram пасол Ізраіля ва Украіне Міхаэль Бродскі.
«На шчасце, у момант нападу ў будынку нікога не было і абышлося без ахвяр. У выніку трапляння расейскага беспілотніка таксама пацярпеў суседні жылы дом, некалькі чалавек атрымалі раненні», - адзначыў дыпламат.
Бродскі дадаў, што раніцай звязаўся з галоўным рабінам Кіева Ёнатанам Маркавічам і выказаў яму сваю падтрымку.
«Зробім усё, каб дапамагчы гмаху аднавіць працу школы ў самыя кароткія тэрміны», - запэўніў пасол.