14 лiстапада 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы з Курскай вобласці запатрабавалі ад Пуціна «скончыць вайну»

14
Расейцы з Курскай вобласці запатрабавалі ад Пуціна «скончыць вайну»

Пратэстоўцы запісалі відэазварот.

Жыхары вёскі Вольгаўка Курскай вобласці паскардзіліся Уладзіміру Пуціну на цяжкасці, якія ўзніклі пасля іх эвакуацыі, і заклікалі «закончыць гэтую праклятую вайну, якая забрала мноства нявінных жыццяў».

«Мы тры месяцы як у пекле, куды нам звяртацца, дзе знайсці выратаванне. <…> Мы хочам, каб нашы дзеці бачылі мірнае неба, не слухалі сігнал ракетнай небяспекі. Разбярыцеся ў гэтай сітуацыі і пачуйце жыхароў памежжа. Не з сваёй волі мы ўсё гэта трываем», – заявілі бежанцы ў відэазвароце да Пуціна.

Людзі паскардзіліся, што сталі бяздомнымі праз тое, што іх сяло было разбуранае падчас баявых дзеянняў. Паводле іх словаў, зняць жыллё могуць дазволіць сабе далёка не ўсе, а на працу перасяленцаў бяруць неахвотна. Таксама ўцекачы паведамілі, што некаторыя іхныя аднавяскоўцы загінулі або прапалі без вестак, бо эвакуацыя своечасова абвешчаная не была і не ўсе паспелі выехаць. «Нехта застаўся, таму што думаў, што гэта ўсё на два-тры дні», – гаворыцца ў звароце.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках