У «ДНР» на будпляцоўцы знайшлі цела ўплывовага бізнэсмэна, які перадаваў хабар намесніку Шайгу
5- 16.11.2024, 10:14
- 5,088
Ён уважаўся за зніклага яшчэ з 21 чэрвеня.
У Расеі прадаўжаюць прыбіраць фігурантаў справы аб раскрадванні сродкаў Мінабароны. Чарговай ахвярай стаў бізнэсмэн Ісая Захараў.
Былы намеснік міністра абароны Расеі Цімур Іваноў можа быць замяшаны ў забойстве ўплывовага бізнэсмэна Ісаі Захарава, які перадаваў грошы кіраўніцтву ваеннай установы.
Указаны прадпрымальнік кантраляваў шэраг фірмаў, сярод якіх «Амстрой 77». Ён быў ценевым падраднікам будаўніцтва вадавода «Дон-Паўночны Данец-Данбас», названага праекту «Вялікая вада», падчас якога распілоўваліся мільярды рублёў, а насельніцтва 3 гады не магло дачакацца выніку.
Як паведамілі ў Tekegram-канале «ВЧК ОГПУ», Захараў знік 21 чэрвеня, пасля таго як прыбыў у «ДНР», а потым з'ехаў у невядомым кірунку на Toyota Land Cruiser 200.
Цела бізнэсмэна адкапалі на будпляцоўцы Мінабароны РФ у Харцызку праз некалькі месяцаў, у рэестры спадчынных справаў датай ягонай смерці пазначаная 15 кастрычніка 2024 года.
Характэрна, што Ісая Захараў далёка не першы ўдзельнік крадзяжоў у Мінабароны РФ, які мог даць паказанні паводле справы экс-намесніка міністра Іванова, але яму перашкодзіла смерць пры нявысветленых абставінах.
Раней мёртвымі былі знойдзеныя таксама кіраўнік управы экспертызы Мінабароны Магамед Хандаеў і бізнэсмэн Ігар Кацельнікаў.