22 снежня 2024, Нядзеля, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр экс-саліст расейскага гурта «На-На»

15
Памёр экс-саліст расейскага гурта «На-На»

Яму было 57 гадоў.

Былы саліст групы «На-На» Уладзімір Лёўкін памёр ва ўзросце 57 гадоў. Ён памёр у шпіталі. Пра гэта расейскаму выданню «Известия» распавяла жонка спевака.

Як паведамляе крыніца «Известий», у суботу, 16 лістапада, Лёўкіна даставілі ў шпіталь з падазрэннем на пнеўманію. Сам спявак змагаўся з лейкозам.

Лёўкін нарадзіўся ў Маскве 6 чэрвеня 1967 года, першыя гады жыцця правёў у Патсдаме, у шэсць гадоў пайшоў вучыцца ў музычную школу па класе баяна, а потым асвоіў гітару. Пасля вяртання сям'і ў Маскву разам з сябрамі стварыў гурт «Ртутнае возера».

Паступіў у Маскоўскі энэргетычны інстытут, адкуль сышоў у войска і служыў у суднарамонтным батальёне недалёка ад Мурманска. Там граў на гітары ў вайсковым ансамблі «Гарызонт». Пасля дэмабілізацыі Лёўкін паступіў у Расейскую акадэмію музыкі імя Гнесіных. Быў 1989 год, расейскі і казахскі прадусар Бары Алібасаў абвясціў набор у поп-гурт. Лёўкін дзеля эксперыменту наважыў пайсці на кастынг. І прайшоў.

У гурце ён прабыў 10 гадоў, за гэты час «На На» сталі суперпапулярнымі. Многія дагэтуль памятаюць такія хіты як «Упаў капялюш», «Фаіна», «Дзе ты быў».

- У гурце ён працаваў доўга, з вялікай любоўю, падтрымліваў з усімі цёплыя стасункі, быў яскравым выканаўцам, з яскравым вобразам, - распавёў RTVI Бары Алібасаў. - Мы яго стараліся вылучаць на пярэдні план. Але потым ён наважыў, што ён настолькі таленавіты, геніяльны і разумны, што зладзіцца сам, што будзе вялікім у адзіноце, што можа быць сам па сабе і зарабляць, як ён меркаваў, вялікія грошы. Мы развіталіся і больш не бачыліся. І ніхто з нас ужо потым не зважаў, дзе ён і чым займаецца.

У 1996 годзе Лёўкін паступіў на рэжысёрскі факультэт ГІТІСа, які скончыў завочна. Улетку 1998 года па заканчэнні кантракту з «На-на» пакінуў гурт, пачаў здымацца ў тэлесерыялах і выпусціў першы сольны альбом «Крокі да сябе», а таксама паэтычны зборнік «Хацеў бы я застацца назаўжды такім маладым і бязгрэшным…».

У 2000 годзе Лёўкіна запрасілі ў гурт Kedbl, дзе ён стаў арганізатарам, салістам, прадусарам і мэнэджарам. Аднак праз хваробу надоўга пакінуў сцэну. Летам 2009 года, паправіўшы здароўе, музыка выпусціў новы альбом «Гісторыі ад першай асобы».

Апошнімі буйнымі медыяпраектамі з удзелам Лёўкіна былі шоў Першага канала «Рыхт-у-рыхт», дзе ён прысутнічаў на трэцім сезоне ў 2015—2016 гадах, і шоў «Суперстар! Вяртанне» на НТВ (2020).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках