18 лiстапада 2024, панядзелак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыццю палітвязня Мікалая Аўтуховіча пагражае небяспека

4
Жыццю палітвязня Мікалая Аўтуховіча пагражае небяспека
МІКАЛАЙ АЎТУХОВІЧ

Яму амаль не надаюць медыцынскую дапамогу.

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч паведаміў, што правёў 21 дзень у следчым ізалятары. Прычыны пакарання Аўтуховіч не назваў. Як стала вядома «Радыё Свабода», палітвязень пачуваецца кепска і непакоіцца за сваё жыццё.

18 лістапада асуджаны на 25 гадоў Мікалай Аўтуховіч, якога трымаюць у гарадзенскай турме, выйшаў на сувязь са сваякамі пасля больш як месяца маўчання. Палітвязень паведаміў, што правёў 21 дзень у штрафным ізалятары, дзе яму толькі зрэдку надавалі медыцынскую дапамогу, нягледзячы на наяўнасць хранічных захворванняў.

«Размова праз тэлефон была кароткай. Паспеў сказаць, што пачуваецца "не вельмі", бо 21 дзень правёў у "санаторыі". Так зняволеныя называюць штрафны ізалятар. Яшчэ паспеў сказаць, што было вельмі холадна, толькі ў канцы тэрміна ў камеры адрамантавалі ацяпленне. Па начах, сказаў, увогуле была «катастрофа», так было холадна», — распавяла крыніца са спасылкай на сваякоў Мікалая Аўтуховіча.

Паводле ягоных слоў, Мікалай Аўтуховіч скардзіўся на нястачу медыцынскай дапамогі.

«Ён хранічны гіпертонік, яму трэба рэгулярна кантраляваць ціск. Але сказаў, што забралі танометр, хаця ў яго быў дазвол на яго выкарыстанне. Яшчэ нерэгулярна выклікалі да яго лекара, калі ён прасіў дапамогі. Гаворыць, толькі ў адным з пяці выпадкаў выклікалі. Як звычайна, ён не шмат казаў пра здароўе, але на гэты раз сказаў, што «калі з ім нешта здарыцца, то гэта было зроблена спецыяльна».

Паводле інфармацыі крыніцы, у Мікалая Аўтуховіча апухаюць ногі, таксама палітвязень пакутуе ад захворвання суставаў.

«Ён збіраецца скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў штрафным ізалятары і на ненаданне медыцынскай дапамогі», - паведаміла крыніца.

Нагадаем, 17 кастрычніка 2022 года Гарадзенскі абласны суд абвясціў прысуд паводле «справы Аўтуховіча», у якойпраходзіць 12 чалавек. Пасяджэнні суда праходзілі ў турме №1 Гародня.

Мікалай Аўтуховіч атрымаў 25 год пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках