Беларуская экс-гімнастка Курыльская спрабуе адсудзіць у хакеіста Стася нерухомасць у Маскве і $495 тысячаў
15- 2.11.2024, 11:25
- 8,946
Спартовец падаў сустрэчны пазоў.
Экс-жонка капітана ХК «Дынама-Менск» паўторна спрабуе адсудзіць у Андрэя Стася палову ягонай маёмасці ў Маскве – невялікай кватэркі, камерцыйнага памяшкання і двух парковачных месцаў, піша Mash.
Былая гімнастка Валерыя Курыльская і хакеіст Андрэй Стась звязаліся шлюбам у 2011 годзе – ён зорыў у менскім «Дынама» і камандзе Беларусі, яна – брала прызавыя месцы на чэмпіянатах свету і Еўропы. Як быццам разважаючы пра расстанне, склалі шлюбную дамову.
У красавіку 2022-га пара развялася. За 11 гадоў шлюбу муж і жонка набылі трохі нерухомасці ў Маскве: кватэру 64 м2 у Хорашава-Мнеўніках, два паркавальныя месцы там сама і 80-метровае камерцыйнае памяшканне ў ГЦ «Філі град».
Прадказальна, палову ўсяго гэтага Валерыя захацела сабе. А ў дадатак 495 тысячаў даляраў і 390 тысячаў расейскіх рублёў – прыбытак ад арэнды машына-месцаў. На першым судзе дзяўчына пацярпела паразу, але скасавала пастанову ў касацыйнай інстанцыі і пайшла на другое кола.
Андрэй палавініць кватэры і паркоўкі не хоча, таму падаў сустрэчны пазоў.