22 лiстапада 2024, Пятніца, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта адкрытая дыверсія!»: Дырэктар Чарапавецкага завода раскрыў праблемы ВПК Расеі

13
«Гэта адкрытая дыверсія!»: Дырэктар Чарапавецкага завода раскрыў праблемы ВПК Расеі

Сітуацыя крытычная.

У абаронна-прамысловым комплексе РФ сітуацыя нашмат горшая, чым расказвае крамлёўская прапаганда і заходнія СМІ.

Дырэктар Чарапавецкага ліцейна-механічнага завода Уладзімір Баглаеў адкрыта заявіў пра «крытычнае» становішча.

Кіраўнік завода паскардзіўся, што Міністэрства абароны пачало затрымліваць аплату паводле ваенных кантрактаў. Прадпрыемствы не атрымліваюць грошы паўгода-год. Спробы дагрукацца да новага міністра абароны Белавусава не маюць сэнсу, бо да яго нікога не дапускаюць.

«У абаронзаказах нават не сабатаж, гэта адкрытая дыверсія! Цяпер сітуацыя крытычная ў тых, хто так ці інакш звязаны або наўпрост з абаронзаказамі, або ў ланцужку тых, хто займаецца абаронзаказамі. Пастаўкі ў абаронзамове не аплачваюцца паўгода, 9 месяцаў, год! Я нават ведаю тых, хто больш за год... Ім не плацяць. Кучу паперак патрабуюць, якія не патрабаваліся ў момант заключэння кантракта, і не плацяць. А потым пачынаецца новая хваля запатрабаванняў на франтах. Кажуць: “Хлопцы, нам яшчэ ад вас трэба”. Мы не супраць, але нам яшчэ з мінулага лета не заплацілі. А мы з чаго зробім? Вы ўвагу звярніце на стаўку крэдытавання! Тое, што мы вам год таму паставілі, гэта ўжо абясцэнілася нават у тым выпадку, калі вы нам заплаціце! Мы за гэтыя грошы нават паловы зрабіць не зможам, што рабілі год таму! Спрабуем выйсці на Белавусава і расказаць. Гэта капец нейкі! Але не падысці! Затыкаюць раты! Многія з тых, хто летась падпісаліся пад абаронзаказам, у гэтым не будуць. Не таму, што яны супраць краіны, а проста няма рэсурсаў», – паскардзіўся Баглаеў.

Ён прагназуе Расеі цяжкія наступствы праз сітуацыю, якая склалася. «Я зразумець не магу! Калі ў нас ідзе “СВА” трэці год, калі, са словаў прэзідэнта ёсць рызыкі фрагментацыі краіны, што адбываецца?» – задаўся пытаннем кіраўнік завода. Чарапавецкі ліцейна-механічны завод (ЧЛМЗ) спецыялізуецца на вытворчасці розных відаў прамысловага абсталявання і дэталяў.

Для патрэбаў войска РФ завод пастаўляе кампаненты і абсталяванне для вайсковай тэхнікі і транспартных сродкаў. Сярод прадукцыі завода могуць быць такія вырабы, як ліцейныя дэталі для бронятэхнікі, металаканструкцыі, запасныя часткі і агрэгаты, неабходныя для рамонту і абслугоўвання ваеннай тэхнікі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках