Палітолаг: «Распаўзанне» Расеі - вельмі магчымы сцэнар
6- 2.11.2024, 17:52
- 9,432
Неўзабаве ўбачым «парад суверэнітэтаў»?
Лідары заходняга свету традыцыйна не хочуць распаду Расеі. Так было з Савецкім Саюзам, а раней з Расейскай імперыяй. Аднак гэта не азначае, што Расея не распадзецца. Такі сцэнар застаецца вельмі імаверным.
Такім меркаваннем падзяліўся з uatv.ua палітолаг, сузаснавальнік украінскай Нацыянальнай платформы стойкасці і згуртаванасці Алег Саакян.
У той жа час ён мяркуе, што распад Расейскай Федэрацыі на нацыянальныя дзяржавы малаімаверны, гэты час упушчаны.
- Я далёкі ад думкі, што ў Расеі будзе «парад суверэнітэтаў» і што Расея распадзецца на нацыянальныя дзяржавы, дакладней, нацыянальныя дзяржавы стануць прычынай развалу Расеі. Калі б гэта было так, яшчэ б у 1990-я гады гэта адбылося. На сёння інфраструктуры для незалежнасці значнай часткі нацыянальных суб'ектаў федэрацыі няма. Умоўна кажучы, яны прысутнічаюць толькі ў паўтара суб'ектаў у Расеі, - каментуе Саакян.
На яго думку, «распаўзанне» будзе дыктавацца «эканамічным эгаізмам» рэгіянальных эліт, мясцовых крымінальных, палітычных, сілавых груп, якія захочуць большай самастойнасці на сваёй тэрыторыі, калі Крэмль аслабне.
- «Распаўзанне» Расеі - гэта вельмі магчымы сцэнар, але не ад нацыянальных рэспублік, на жаль, - адзначыў палітолаг.