Арына Сабаленка з перамогі пачала групавы этап на выніковым турніры ВТА ў Эр-Рыядзе
16- 2.11.2024, 19:50
- 3,410
Беларуская тэнісістка была мацнейшая за алімпійскую чэмпіёнку.
Арына Сабаленка правяла першы паядынак у рамках WTA Finals - апошняга турніру года для топ-тэнісістак. Беларуска падолела алімпійскую чэмпіёнку 2024 года Чжэн Цыньвен — 6:3, 6:4, піша zerkalo.io.
Да матча ў Савудаўскай Арабіі першая ракетка свету і кітаянка сустракаліся чатыры разы, і ва ўсіх матчах беларуска брала верх. Апошні поспех прыйшоўся на фінал турніру ва Ухане ў сярэдзіне кастрычніка гэтага года, калі Сабаленка перамагла ў трох сэтах - 6:3, 5:7, 6:3.
Гэтым разам Арына таксама аказалася мацнейшай за сёмы нумар рэйтынгу. У шостым гейме беларуска ўзяла брэйкавы бал і без асаблівых праблем пакінула партыю за сабой - 6:3. У другім сэце інтрыга жыла крыху даўжэй. Першая ракета падолела Чжэн з лікам 6:4.
B WTA Finals удзельнічаюць восем найлепшых гульцоў па выніках каляндарнага года. Яны падзелены на дзве групы: пасля матчаў унутры квартэтаў па дзве наймацнейшыя тэнісісткі выйдуць у паўфінал. У групе з Сабаленкай, акрамя Цыньвен, — італьянка Жасмін Пааліні (4) і прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна (5).