Эрдаган сустрэнецца з генсакам NATO, каб абмеркаваць змены вайны ва Украіне
3- 24.11.2024, 13:36
- 3,456
Сустрэча адбудзецца ў Анкары 25 лістапада.
Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган абмяркуе вайну ва Украіне з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ. Сустрэча адбудзецца ў Анкары 25 лістапада.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Падчас перамоў у панядзелак Эрдаган і Рутэ абмяркуюць таксама ліквідацыю перашкод у абаронных закупах паміж хаўруснікамі па NATO.
Акрамя таго, размова пойдзе аб супольнай барацьбе вайсковага Альянсу з тэрарызмам, сказаў выданню турэцкі чыноўнік.