26 лiстапада 2024, aўторак, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

IBU не зніме забарону з беларускіх біятланістаў

2
IBU не зніме забарону з беларускіх біятланістаў

Да заканчэння вайны ва Украіне.

Міжнародны звяз біятланістаў (IBU) выказаўся наконт падаўжэння міжнароднай забароны Федэрацыі біятлона Беларусі і Саюза біятланістаў Расеі (СБР).

Аб умовах допуску прэс-служба IBU паведаміла эксклюзіўна для Metaraitings.ru.

«Статус гэтага пытання не мяняўся з таго часу, як кангрэс IBU ў 2022 годзе прагаласаваў за адхіленне Саюза біятланістаў Расеі і Беларускай федэрацыі біятлона да таго часу, пакуль не будуць выкананы пэўныя ўмовы. Кангрэс IBU таксама пастанавіў не дапускаць расейскіх і беларускіх спартоўцаў і службовых асоб на свае міжнародныя спаборніцтвы да далейшага апавяшчэння, каб гарантаваць бяспеку і цэласнасць гэтых мерапрыемстваў.

Раней у 2024 годзе выканаўчы камітэт IBU ясна даў зразумець, што прыпыненне членства абедзвюх федэрацый будзе захоўвацца да таго часу, пакуль абедзве нацыянальныя федэрацыі не прадэманструюць сваю поўную прыхільнасць падтрымцы і прасоўванню мэт і прынцыпаў IBU. Напрыклад, трэба дакладна дыстанцыявацца ад «СВА» (так шэраг прарасейскіх медый называе вайну – заўв.) ва Украіне і гарантаваць, што ніхто з іх афіцыйных асоб ці спартоўцаў не будзе ўцягнуты ў расейскія ўзброеныя сілы і не будзе прымаць які-небудзь удзел у «СВА».

Кангрэс IBU, які прайшоў у Бялградзе ў верасні 2024 года, не разглядаў пытанне вяртання расейскіх і беларускіх біятланістаў. Такім чынам, ніякіх пастаноў у гэтым пытанні не чакаецца на працягу наступных тыдняў, месяцаў ці нават больш, пакуль не скончыцца «СВА», а федэрацыі не выканаюць згаданыя ўмовы. Цяпер правілы спаборніцтваў IBU не прадугледжваюць удзел спартоўцаў у нейтральным статусе», - заявілі ў прэс-службе IBU.

Нагадаем, што IBU адхіліў прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках