Відэафакт: беларускі вытворца чыпсаў выкарыстоўвае «электронную бульбу»
3- 29.11.2024, 9:27
- 4,124
Навошта яна патрэбна?
Беларускі вытворца чыпсаў «Анега» выкарыстоўвае для вырабу прадукцыі «электронную бульбу» - прыладу, якая дапамагае адсачыць якасць сапраўднай бульбы ўжо на этапе збору ўраджаю. Як гэта выглядае, кампанія паказала ў TikTok.
@onegachips Не путаем! В составе – самая настоящая и отборная белорусская картошка. А электронная – помогает контролировать ее качество уже на этапах сбора урожая и отгрузки к нам на производство
♬ оригинальный звук - Чипсы Онега
«Электронная бульба» - прыбор памерам з сярэднюю бульбіну, але яркай размалёўкі, які на пачатковых этапах вытворчасці адсочвае якасць звычайнага караняплода.
«Гэтая спецыяльная штука запускаецца ў камбайн пры зборы ўраджаю або на лініі сартаванняі мыйцы сапраўднай бульбы. Электронная бульбіна вызначае, ці не моцна бульба б'ецца аб тэхніку, ці не пашкоджваецца яна ад удараў, ці не застаюцца на ёй «сінякі». І калі так, то паказвае небяспечныя месцы, каб мы іх ліквідавалі і наладзілі абсталяванне», — распавялі ў кампаніі.
Хтосьці з каментатараў пацікавіўся, які сэнс, ці будуць сінякі і іншыя пашкоджанні на бульбе, калі яго для чыпсаў усё адно пераціраюць у пюрэ.
«Не. Наразаем і абсмажваем», — патлумачылі ў кампаніі.
Але большасць карыстальнікаў зацікавіла такое ноў-хаў. Адзін «надумаў кінуць есці звычайныя чыпсы і перайшоў на электронныя», іншы занепакоіўся, ці не будзе біцца токам.
«Нават да бульбы лепш ставяцца, чым да мяне», — панаракаў трэці.
«Нарэшце – кібербуль а ў кіберпачку чыпсаў. Кіберпанк, які мы заслужылі»
«Цудоўная Беларусь будучыні»
«Мне такая ў пачку трапілася, дзякуй, я сваю вытворчасць адкрыў»
«А гэтая бульба смачная? Я б яе з'есці, я таксама па адукацыі электрык, мне цікава, я атрымаю суперздольнасць, з'есці электронную бульбу?»
«Рэкамендуем вам усё ж есці сапраўдную», - адказаў вытворца.