Вялікія выходныя: каму не трэба адпрацоўваць суботу
- 5.11.2024, 11:57
- 1,608
Распавялі ў Мінпрацы.
У прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны расказалі, каму не трэба адпрацоўваць суботу за непрацоўную пятніцу 8 лістапада.
7 лістапада - афіцыйны выходны, а вось працоўная пятніца пераносіцца на суботу, 16 лістапада.
Ад абавязковай адпрацоўкі вызвалены супрацоўнікі, якія:
• 8 лістапада былі ў адпачынку (працоўным ці сацыяльным);
• 8 лістапада былі на лістку непрацаздольнасці;
• уладкаваліся на працу з 11 да 15 лістапада;
• 16 лістапада знаходзяцца ў адпачынку ці на лістку непрацаздольнасці.
Калі 8 лістапада прыпадае на службовую выправу або падвышэнне кваліфікацыі, прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку, то выходзіць на працу 16 лістапада трэба, удакладнілі ў Мінпрацы.