Адміністрацыя Байдэна хоча паспець накіраваць Украіне $6 млрд да інаўгурацыі Трампа
23- 7.11.2024, 10:22
- 5,644
У тэрміновым парадку.
Адміністрацыя дзейнага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна плануе «тэрмінова» перадаць Украіне апошнія $ 6 млрд, якія засталіся для яе падтрымкі. Пра гэта 6 лістапада ў сацсетцы X паведаміў рэпарцёр у пытаннях нацыянальнай бяспекі амерыканскага выдання Politico Джэк Дэч.
Паводле ягоных слоў, гэта хочуць зрабіць да інаўгурацыі Дональда Трампа, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах ад Рэспубліканскай партыі, праз асцярогу, што пасля яго прыходу да ўлады Вашынгтон спыніць вайсковую дапамогу Кіеву.
"Каманда, якая пакідае пасаду, рыхтуецца да спынення плыні зброі, калі Трамп уступіць у пасаду", - напісаў Дэч.
NEW: The Biden admin is planning to rush the last $6B remaining in Ukraine security assistance out the door by Inauguration, as the outgoing team prepares for the weapons flow to end once Trump takes office.
— Jack Detsch (@JackDetsch) November 6, 2024
From @paulmcleary and me: https://t.co/ZjrC8QjtpX