26 снежня 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя выклікала прадстаўніка КНДР

6
Францыя выклікала прадстаўніка КНДР

Праз адпраўку войскаў у Расею.

Францыя яшчэ ў мінулым месяцы выклікала прадстаўніка КНДР. Прычынай таму стала адпраўка паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расею.

Пра гэта заявіў спікер французскага МЗС Крыстоф Лемуан, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на брыфінг.

Лемуан заявіў, што Міністэрства замежных справаў Францыі яшчэ 28 кастрычніка выклікала дыпламатычнага прадстаўніка Паўночнай Карэі, каб выказаць яму пратэст праз падтрымку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Ён таксама заявіў, што Парыж гатовы «катэгарычна рэагаваць у каардынацыі з нашымі партнёрамі» на такія дзеянні КНДР.

«Мы дакладна далі зразумець, што такая падтрымка не застанецца без адказу», – дадаў спікер.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках