У Грозным прагрымелі магутныя выбухі: горад атакуюць дроны
- 15.12.2024, 8:46
- 15,244
Нанесены ўдар па базе АМАПа.
У сталіцы Чачэніі Грозным прагрымела серыя выбухаў. Горад знаходзіцца пад атакай ударных беспілотнікаў.
Аб гэтым паведамляюць Niyso і Exilenova+.
Блізу 8:00 паводле Менску ў пабліку паведамілі аб падзенні блізу горада 2 дронаў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін робат зноў ударыў па другім палку, а другі - па базе АМАПу.
Паводле звестак мясцовых жыхароў, усяго ў горадзе прагрымелі чатыры выбухі.
Судзячы па відэа, выбух быў магутны, а лятальны аб'ект быў памерам з самалёт.
«Да падзення выразна былі чутныя гукі стральбы. Гэта значыць, супрацоўнікі былі гатовыя да прылётаў і стралялі па беспілотніках, аднак яны нічога не змаглі зрабіць», - гаворыцца ў паведамленні.