СМІ: Лукашэнку ўцягнулі ў «разборкі» паміж расейскімі топ-чыноўнікамі і Кадыравым
- 15.12.2024, 10:01
- 9,832
Дыктатар можа нажыць ворага ў асобе кіраўніка Чачэніі.
Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка быў уцягнуты ў «разборкі» паміж старшынём Следчага камітэта РФ Аляксандрам Бастрыкіным і кіраўніком Чачэніі Рамзанам Кадыравым.
Пра гэта паведамляюць крыніцы ўплывовага расейскага тэлеграм-канала ВЧК-ОГПУ:
- Супрацьстаянне Бастрыкіна з Кадыравым працягвае развівацца ў плоскасці крыўды. Бастрыкін да апошняга спрабаваў усімі даступнымі спосабамі дабіцца трапляння ва ўзнагародныя спісы, але не атрымалася.
У выніку, задзейнічаў «беларускі рэсурс» і паехаў атрымліваць узнагароду ў Лукашэнкі.
Прынцыпова было атрымаць яе раней за Кадырава і з максімальнай агалоскай, што і было зроблена.
Рамзан адказаў. Спачатку арганізаваў фотасесіі з Бортнікавым, Мішусціным, Золатавым. А потым выклаў відэа з закрытай часткі цырымоніі ўзнагароджання.