«Пуцін не можа гэта рабіць сам»
2- 15.12.2024, 10:33
- 5,688
Хворая падсвядомасць кіраўніка Крамля патрабуе медыятара.
У Кітай на сустрэчу з Сі Цзіньпінам Уладзімір Пуцін адправіў намесніка старшыні Савета бяспекі Расеі Дзмітрыя Мядзведзева. Ён вядомы сваімі цынічнымі заявамі аб Украіне і пастаяннымі пагрозамі.
Доктар філасофіі, палітычны экспэрт Андрэй Гарадніцкі заўважыў 24 каналу, што такія людзі як Мядзведзеў вельмі патрэбныя кіраўніку Крамля. Іх ён выкарыстоўвае для прасоўвання патрэбных наратываў.
«Ён выгадны тым, што можа запалохваць наўпрост і рабіць гэта вельмі шчыра ў адрозненне ад Пуціна. Пуцін не можа казаць, што мы вас захопім, хаця час ад часу ў яго праскокваюць такія наратывы», - сказаў палітычны экспэрт.
Расейскі дыктатар вельмі моцна любіць завуалявана пра гэта сказаць, напрыклад, у анекдотах. Але ёсць марыянетка, якая можа абсалютна адкрыта агучваць усе пагрозы, перадаваць усё, што хоча зрабіць Пуцін з гэтым светам.
«Мядзведзеў - гэта падсвядомасць Пуціна. Яму навязваюць тое, што ён павінен казаць, я не ўпэўнены, што ён сам хоча так казаць», - адзначыў Андрэй Гарадніцкі.
Калі прааналізаваць паводзіны Мядзведзева да 2012 года, калі ён быў прэзідэнтам, і зараз, то гэта дзве кардынальна розныя асобы. Наўрад ці гэта адбылося праз тое, што ён нешта ўсвядоміў.
Таму Крэмль рэтранслюе праз яго тыя ідэі, у якія сапраўды верыць і якія расейцы жадаюць навязаць на ўвесь свет. Паказаць, што калі нехта не хоча з імі супрацоўнічаць, то яны могуць напасці і зрабіць усё тое ж, што ва Украіне.