У Беларусі за ўдзел у пратэстах будуць судзіць дырэктара сеткі будаўнічых крам «Мацярык»
11- 15.12.2024, 11:05
- 7,458
Прызначаная дата.
26 снежня 2024 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска пачнецца суд над Аляксандрам Аполькам — дырэктарам сеткі будаўнічых крамаў «Мацярык». Яму ставіцца ў віну народны артыкул 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі — удзел у акцыях пратэсту, піша «Наша Ніва».
Апольку арыштавалі ў жніўні 2024 года. Пасля затрымання сілавікі называлі яго «незадаволеным буржуем» і прымушалі называць свой высокі заробак.
«Мацярык» - гэта сетка будаўнічых гіпермаркетаў, якая складаецца з пяці крамаў у чатырох гарадах Беларусі - Менску, Берасці, Гародні і Віцебску.