15 снежня 2024, Нядзеля, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цікавы дыягназ Пуціна

4
Цікавы дыягназ Пуціна
Аляксандр Няўзораў

Сцвярджэнні псіхіятраў атрымалі пацвярджэнне.

Сцвярджэнні псіхіятраў і антраполагаў Захаду аб тым, што Пуцін пакутуе на СРЛ (садыстычны разлад асобы) атрымлівае ўсё больш пацвярджэнняў.

У гэтым выпадку гэта не «русафобія» і не злоснасць, а фактычна даведзены дыягнастычны факт.

«Ларчык» адкрываецца вельмі проста.

Нічым іншым, акрамя садызму ў вельмі цяжкай форме немагчыма патлумачыць учынкі расейскага дыктатара.

Ён сапраўды упіваецца масавымі забойствамі, бамбёжкамі, пасадкамі, пакутамі і смерцямі.

Сітуацыю маглі б змяніць гранічныя дозы прамазіна, хлорпратыксена або арыпіпразолу, але доступу спецыялістаў да хворага, зразумела, няма.

І вось яшчэ адзін цікавы сённяшні факт: указам пуціна 5 АМБ ім. ЗахарчанкІ прысвоенае званне «гвардзейская».

Гэтае падраздзяленне спецыялізуецца на расстрэлах палонных, масавых забойствах, катаваннях адмоўнікаў.

Менавіта 5 аМБ - арганізатар катаванняў у Пятроўскай шахце Данецка, куды звозяць як кантрактнікаў УС РФ, так і ўкраінцаў. Нягледзячы на асаблівую сакрэтнасць, канцлагерная сутнасць «Пятроўскай» ужо расследаваная і мае дакументальныя пацвярджэнні.

Дырыжорам катавальні ўважаецца генерал-маёр Кліменка, які атрымаў «Героя Расеі» менавіта за пастаўленыя на паток катаванні. Раней Пуцін дэманстратыўна ўзнагароджваў і лашчыў оркаў, абвінавачаных у расправах у Бучы, удалых бамбёжках радзільных дамоў, лякарняў і жылмасіваў.

Аляксандр Няўзораў, «Телеграм»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках