Удар па базе АМАПа і перапалох у Грозным паказалі на відэа
- 15.12.2024, 11:45
- 6,262
Чутныя магутныя выбухі і гукі аўтаматных ці кулямётных чэргаў.
Раніцай 15 снежня ў Грозным прагрымелі магутныя выбухі ў выніку атакі беспілотных лятальных апаратаў. Некалькі БПЛА атакавалі вайсковыя аб'екты краіны-тэрарысткі Расеі.
Акупанты спрабавалі збіць беспілотнікі з дапамогай стралковай зброі. Пра гэта пішуць расейскія Telegram-каналы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін робат у чарговы раз атакаваў месца дыслакацыі 2-га палка патрульна-паставой службы паліцыі спецпрызначэння ім. Кадырава. Другі БПЛА ўдарыў па базе АМАП (атрад міліцыі асаблівага прызначэння).
Мясцовыя жыхары апублікавалі ў сетцы відэа, на якіх выразна відаць, што па вайсковых цэлях расейскіх акупантаў ударылі БПЛА самалётнага тыпу. У сваю чаргу захопнікі спрабавалі збіць цэлі з дапамогай стралковай зброі, аб чым сведчаць гукі аўтаматных ці кулямётных чэргаў.
Пазней стала вядома, што акрамя базы АМАП і 2-га палка паліцыі спецпрызначэння, робат таксама ўдарыў па вайсковай базе, адкуль адпраўляюць захопнікаў на вайну ва Украіну. Гэты аб'ект размяшчаецца акурат побач з тэрыторыяй былой 9-й гарадской лякарні.