«Нік і Майк»: Самалёт з Лукашэнкам могуць збіць пры спробе ўцёкаў
14- 15.12.2024, 12:40
- 11,230
Дыктатар дарма шукае запасныя аэрадромы.
Тэлеграм-канал «Нік і Майк» аналізуе сітуацыю з пажарам у віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь», і прыходзіць да высновы, што ён невыпадковы.
- Гэта акурат той выпадак, калі ў гульню на застрашванне можа гуляць не толькі хунта, але і ўсходні сусед, у якога свае інтарэсы ў гэтай гульні.
У кожным выпадку з улікам пераходу «перадвыбарнай кампаніі» ў новую фазу - застрашванне ў мэтах мабілізацыі - мы настойліва рэкамендуем не наведваць масавыя збоі людзей, арганізаваныя хунтай, і не ўдзельнічаць у выбарчым фарсе, - гэта небяспечна для жыцця.
Сіняпальцы тым часам адправіўся ў Аман. Самы час інспектаваць стан вывезеных сродкаў і мацаць глебу для запаснога аэрадрома, куды, аднак, трэба будзе яшчэ і даляцець. У выпадку небяспекі ляцець давядзецца над Расеяй, а сябар Жэня Прыгожын мог бы пацвердзіць, што гэта не самы бяспечны кірунак. Але не пацвердзіць.
Дарэчы, звернем увагу на паводзіны Башара Асада, які кінуў нават сваякоў, каб выратавацца. На самалёце сіняпальцага месца не выстарчыць нават тым, хто мяркуе, што яно там ёсць.