15 снежня 2024, Нядзеля, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Вугоршчыны паскардзілася на жорсткі адказ Украіны

20
МЗС Вугоршчыны паскардзілася на жорсткі адказ Украіны

Будапешт хацеў паразмаўляць з Зяленскім.

Міністр замежных спраў Вугошчыны Петэр Сіярта сцвярджае, што ўкраінскі бок адмовіў у арганізацыі тэлефоннай размовы Віктара Орбана і Уладзіміра Зяленскага што да вугорскай прапановы «замірэння».

Пра гэта ён сказаў у нядзелю, 15 снежня, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Сіярта ў чарговы раз заявіў аб вугорскай прапанове «спынення агню і масавага абмену палоннымі», якую Будапешт хацеў прапанаваць Украіне і Расеі з нагоды Калядаў.

Менавіта гэтая ініцыятыва, сцвярджае ён, абмяркоўвалася падчас размовы Орбана з Уладзімірам Пуціным, пасля чаго кіраўнік вугорскага МЗС паведаміў аб гэтым міністру замежных спраў Украіны і «кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта» (відавочна, гаворка ідзе пра кіраўніка Офіса прэзідэнта Андрэя Ермака).

Вугорскі міністр кажа, што Будапешт запытаў тэлефонную размову паміж Віктарам Орбанам і прэзідэнтам Украіны, але яму «ў абсалютна беспрэцэдэнтным у дыпламатыі жэсце», дадаў ён, «трохі напружана і некультурна адмовілі».

Сіярта не патлумачыў, чаму пра сваю прапанову «замірэння» Вугоршчына паведаміла Украіне постфактум пасля размовы з Пуціным, але пачаў расхвальваць ролю сваёй дзяржавы як «міратворца».

«На стале ляжыць прапанова, падобнай якой не было за апошнюю тысячу дзён, і не ад Вугоршчыны залежыць, ці будзе гэтая прапанова разгледжаная і ўхваленая абодвума бакамі. Адзін бок разгледзеў яе і ўважае за прымальную, але іншы бок заняў непрымальную пазіцыю», – сказаў ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках