«Тое самае чакае Лукашэнку»
10- 15.12.2024, 17:39
- 7,020
Змена рэжыму ў Беларусі будзе падобная па хуткасці да падзенне Асада.
Рэжым сірыйскага дыктатара Башара Асада, які трымаўся на расейскіх штыках, упаў. Дыктатар, чыя сям'я з 1970 года кіравала краінай, бег. Ці будзе Пуцін ратаваць Лукашэнку? Пра гэта сайт Charter97.org паразмаўляў з каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Змітром Бандарэнкам:
- Вядома, нам важнае ўласнае жыццё. Маё жыццё прайшло пры 18-ці гадах дыктатуры Брэжнева, а цяпер больш за 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Але ў гістарычным маштабе гэта невялікі перыяд. Мы бачым, што дыктатарскія рэжымы працягваюць разбурацца. Цяпер мы назіраем пачатак распаду Расеі, адсякаюцца рудыментарныя шчупальцы, якія засталіся ад СССР.
Рудыментарная свядомасць генералаў і экспэртаў, якія мысляць катэгорыямі звышдзяржавы, памылковая, бо Расея можа перастаць быць нават рэгіянальнай дзяржавай, а ўся яе энэргія будзе накіраваная на супрацьдзеянне самараспаду.
Мае знаёмыя пыталіся: "А што значаць усе гэтыя "саюзныя" дакументы па гарантыях бяспекі для Лукашэнкі?" Гэта істэрыка двух дыктатараў. Яны ведаюць рэальны стан рэчаў. Бо грошай у Расеі, мусіць, таксама засталося "на тры дні". Бразганне зброяй і патугі кагосьці запалохаць нагадваюць адну яшчарку, якая насамрэч маленькая, а ў нейкі момант робіць страшную пашчу, становіцца вышэйшай ростам. Вось Лукашэнка сапраўды такая яшчарка, толькі старая, ды яшчэ і мае ў сябрах не самага маладога партнёра, які абяцае, што «я цябе, Саша, «абараню». Асада ўжо абаранілі. Тое самае чакае Лукашэнку.
Я ўпэўнены, што ў Беларусі будзе змена ўлады, бо калі 90% насельніцтва супраць цябе, калі твае эліты супраць цябе, а ты не можаш ім прапанаваць будучыню для іх і іхніх дзяцей, гэта азначае катастрофу.
Упэўнены, што ў Беларусі змена рэжыму будзе падобная па хуткасці да падзенне Асада, але па форме варыянт будзе іншым. Беларусь - еўрапейская краіна, якая мяжуе з краінамі ЕЗ і NATO, а таксама Украінай, якая змагаецца за свабоду.