Жаўнеры з КНДР бязладна бягуць пад ударамі УСУ
11- 15.12.2024, 20:19
- 12,592
Праціўнік сутыкнуўся з магутным агнём артылерыі і мінамётаў.
У Сеціве з'явіліся кадры масавага адступлення паўночнакарэйскіх жаўнераў на тэрыторыі Курскай вобласці, непадалёк ад сяла Пляхава. На відэа, апублікаваным Telegram-каналам «Украина 365», можна бачыць бязладныя ўцёкі жаўнераў з КНДР па заснежаных палях.
Паўночнакарэйскія падраздзяленні падтрымлівалі наступленне расейскага войска ў гэтым раёне. Аднак спроба атакаваць украінскія пазіцыі скончылася правалам: вораг сутыкнуўся з магутным агнём артылерыі і мінамётаў УСУ.
Паводле звестак украінскага боку, у выніку ўдару паўночнакарэйскія войскі панеслі значныя страты. Рэшткі падраздзяленняў пачалі хаатычна адыходзіць з поля бою, кінуўшы частку рыштунку.