ПАР адмовілася запрашаць Пуціна на саміт G20
11- 15.12.2024, 21:36
- 6,942
Прычына - ордэр МКС.
Пуцін не атрымае запрашэння на саміт "Вялікай дваццаткі" (G20) ад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (ПАР), якая павінна прыняць мерапрыемства ў сябе, бо старшынюе ў гэтым глабальным аб'яднанні з 1 снежня. Прычынай з'яўляецца ордар Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, які патрабуе арыштаваць Пуціна праз гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей, што кваліфікуецца як вайсковае злачынства, паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта ПАР Вінцэнт Магвенья.
"Прававая сітуацыя не змянілася з саміту БРІКС у Ёханэсбургу. Мы ніяк не можам паўплываць на пастанову МКС", - сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці плануе ПАР запрашаць расейскага прэзідэнта на саміт G20. Рэспубліка ратыфікавала Рымскі статут, на аснове якога працуе МКС, і абавязана арыштаваць Пуціна, калі той з'явіцца на яе тэрыторыі.
Паводле папярэдняй дамоўленасці, саміт "Вялікай дваццаткі" пройдзе ў Ёханэсбургу 21-22 лістапада 2025 года.