Лукашэнкаўскія дыпламаты збеглі з Сірыі?
2- 15.12.2024, 21:43
- 7,364
Ім дапамаглі выехаць расейцы.
Дыпламаты з лукашэнкаўскай амбасады ў Дамаску эвакуяваліся ў Менск.
Прычынай названае становішча ў краіне, дзе паўстанцы зрынулі рэжым Башара Асада.
"Амбасадар Беларусі ў Сірыі Юрый Слука некаторы час будзе ў сталіцы на кансультацыях, паводле вынікаў якіх плануецца правесці паглыбленую ацэнку абстаноўкі", — паведамілі ў прэс-службе МЗС Белтэ.
МЗС падзякавала расейцам, якія "забяспечылі бяспечнае прыбыццё на радзіму беларускіх дыпламатаў".