«Бачылі, што з Расеі - адказвалі на беларускай мове»
36- 16.12.2024, 9:03
- 27,552
Расейку шакавала Гародня.
Расейка пабывала на экскурсіі ў Беларусі. Свае ўражанні яна апісала ў сацыяльнай сетцы, і яе допіс набраў ужо сотні рэакцый і мноства каментароў, піша katolik.life, які зрабіў вытрымкі з яе допісу.
«Вярнулася з Гародні. Хадзіла з падціснутымі вуснамі», - піша расейка.
«Горад прыгожы […] але няверны. Касцёлаў безліч... Я ў галоўны зайшла, у цэнтры, паслухала пропаведзь. Панядзелак, а сабор запоўнены. Гэта значыць насельніцтва рэлігійнае (як і ў Польшчы). Са статыстыкі, 70% гарадзенцаў называюць сябе вернікамі».
Таксама расейку абурыла карціна са Стэфанам Баторыем - каралём польскім і вялікім князем літоўскім, які памёр у Гародні. Расейцы не спадабалася, што да яго «на каленях паўзуць расейскія паслы, міру прасіць, тлумачэнне — на англійскай мове, каб замежныя турысты бачылі».
«З такімі таксама сустракалася. Па-беларуску адказвалі (абы не па-руску). Ветлівыя, ветлівыя, але адказваюць толькі на беларускай мове», - расказала яна.