16 снежня 2024, панядзелак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Еўропа актыўна самаачышчаецца ад расейскай агентурнай сеткі

3
Палітолаг: Еўропа актыўна самаачышчаецца ад расейскай агентурнай сеткі
ІГАР ЧАЛЕНКА

У Еўрапейскага Звязу дастаткова вагароў, каб ціснуць на Крэмль.

Еўропа апошнія гады актыўна самаачышчаецца ад расейскай агентурнай сеткі. Пра гэта заявіў палітолаг, старшыня ўкраінскага Цэнтра аналізу і стратэгій Ігар Чаленка.

«Мы ж разумеем, што Еўропа фактычна апошнія гады актыўна самаачышчаецца ад расейскай агентурнай сеткі. Укаранення вось гэтых гібрыдных розных спецаперацый. Таму напраўду Еўропа змагаецца абсалютна недастаткова», - сказаў ён.

На думку палітолага, ЕЗ неабходна ўзмацненне сувязяў з афіцыйным Кіевам, які валодае масівам звестак і разуменнем, як паводзіць сябе непасрэдна крамлёўскі рэжым.

«Працы яшчэ непачаты край, але гэтыя аўгіевы стайні трэба чысціць, інакш Расейская Федэрацыя зможа і далей непасрэдна ўплываць на ўнутрыпалітычныя падзеі еўрапейскіх краін і накіроўваць іх абсалютна не ў тое рэчышча, якое хацелі б бачыць грамадзяне гэтых краін», — сказаў Чаленка.

Ён таксама мяркуе, што ў Еўрапейскага Звязу дастаткова вагароў, каб ціснуць на Крэмль.

«Тут пытанне выключна, па-першае, палітычная воля, па-другое, усё ж такі разуменне часу, бо вельмі часта занадта шмат месяцаў ідзе на абмеркаванне, а якія абмежаванні трэба ўводзіць, якія не трэба, а потым яшчэ ўмоўная Вугоршчына недзе там фактычна тармозіць працэс.

Пытанні трэба развязваць значна хутчэй, бо тады Расейская Федэрацыя не мае часу на адаптацыю, на стварэнне новых дзейсных схем уплыву. І гэта акурат зараз паказвае непасрэдна краінам ЕЗ, еўрапейскім краінам NАТО, што сапраўды неабходна крышку ў тонус прыходзіць, бо Расейская Федэрацыя таксама вучыцца. на памылках, у тым ліку сваіх, і шукае новыя шляхі ўплыву. І гэтыя акурат моманты неабходна вельмі сур'ёзна перарываць», - адзначыў Чаленка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках