Беларускія банкі змяншаюць ліміты
1- 16.12.2024, 14:27
- 4,334
Шэраг змен у фінансавай сферы.
Фінансавы сектар краіны актыўна зніжае ліміты для картак нерэзідэнтаў. Хваля скарачэнняў закранула і буйныя, і дробныя кампаніі, піша сайт banki24.by.
Сбер Банк інфармаваў, што з 1 снежня на банкаўскіх аплатных картках, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі, зняцце гатовых грашовых сродкаў у банкаматах банка абмежаванае 49 базавымі адзінкамі на працягу аднаго каляндарнага месяца.
У гэтым ліміце ўлічваюцца аперацыі як у беларускіх рублях, так і аперацыі ў замежнай валюце курсам НБРБ, удакладнілі ў банку. Паведамленне банка аб лімітах на выдачу гатоўкі для картак банкаў-нерэзідэнтаў было размешчанае на сайце 3 снежня.
Банк БелВеБ расказаў 10 снежня, што ліміт выдачы гатоўкі ў банкаматах і касах банка для картак банкаў-нерэзідэнтаў абмежаваны 49 базавымі адзінкамі (або 1960 BYN) на працягу каляндарнага месяца.
Тэхнабанк паведаміў, што з 9 снежня ўстанавіў ліміты выдачы гатоўкі у банкаматах банка з карткамі банкаў-нерэзідэнтаў сумай 1990 BYN на працягу аднаго каляндарнага месяца.
Парытэтбанк інфармаваў, што з 10 снежня ўстаноўлены ліміт для аперацый зняцця гатовых грошай у банкаматах з выкарыстаннем картак банкаў-нерэзідэнтаў сумай да 50 базавых адзінак на працягу каляндарнага месяца.
Банк ВТБ (Беларусь) расказаў, што з 12 снежня знізіў ліміт на зняцце гатоўкі ў BYN у банкаматах банка з картак «Мір» банкаў-нерэзідэнтаў. Цяпер яго сума складзе да 25 базавых адзінак па адной карце за месяц.
Банк РРБ паведаміў, што з 12 снежня з картак банкаў-нерэзідэнтаў зняцце гатовых грошай у прыладах банка абмежаванае 1 950 BYN за каляндарны месяц.
Цэптэр Банк інфармаваў, што з 16 снежня часова прыпыненая магчымасць зняцця гатовых грошай у касах і банкаматах банка з выкарыстаннем картак, выпушчаных банкамі-нерэзідэнтамі.
Банк «Рашэнне» ўдвая ўзмацніў жорсткасць ліміту для нерэзідэнцкіх картак. Банк паведаміў, што з 16 снежня ўстаноўлены ліміт на зняцце гатовых грошай у банкаматах з картак банкаў-нерэзідэнтаў сумай не больш за 24 базавыя адзінкі ў разліку на картку на месяц. Ліміт устаноўлены на аперацыі як у BYN, так і ў валюце курсам НБРБ. Ранейшы ліміт, які ўводзілі з 9 снежня, быў роўны 49 базавым адзінкам.
Неа Банк Азія інфармаваў, што праца сістэмы "Залатая Карона" ў адпраўцы і атрыманні пераводаў у беларускіх рублях адноўленая. Банк паведамляў аб прыпыненні пераводаў у лістападзе.