Стала вядома, супраць каго ў Беларусі ЕЗ увёў новыя санкцыі
9- 16.12.2024, 16:45
- 14,258
Еўразвяз увёў санкцыі супраць 26 фізічных асоб і дзвюх кампаній з Беларусі.
Рада ЕЗ 16 снежня дапоўніла санкционные списки новымі фізічнымі асобамі і кампаніямі з Беларусі, зазначае «Наша ніва».
Пад санкцыі трапіў лагістычны аператар ТАА «ВЛАТЭ Лагістык», які валодае транспартна-лагістычнымі цэнтрамі «Брузгі» і «Бераставіца», а таксама ў спісе кампанія «Рузэкспедыцыя», якая «здабывае выгаду з рэжыму і садзейнічае абыходу санкцый ЕЗ, удзельнічаючы ў пастаўках аўтамабіляў, продаж якіх з ЕЗ у Беларусь забаронены».
У санкцыйны спіс таксама дадалі суддзяў, адказных за фабрыкацыю палітычна матываваных прысудаў:
Вера Філонік - суддзя Берасцейскага абласнога суда;
Ірына Прадун - суддзя і старшыня суда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці;
Віталь Сініла - суддзя і старшыня суда Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці;
Вадзім Мазоль - суддзя суда Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці;
Ніна Шостак - суддзя Берасцейскага абласнога суда;
Ірына Майко - суддзя Менскага абласнога суда;
Васіль Бягун - суддзя Гомельскага абласнога суда;
Яўген Брэган - суддзя Берасцейскага абласнога суда;
Аляксандр Мохараў - суддзя суда Савецкага раёна Гомеля;
Алеся Осіпава - суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля;
Віктар Новік - старшыня суда Жабінкаўскага раёна.
У санкцыйныя спісы патрапілі асобы, адказныя за катаванні ў месцах пазбаўлення волі і бесчалавечнае абыходжанне з незаконна затрыманымі. Гэта:
Вадзім Мурашка - начальнік папраўчай калоніі №13 у Глыбокім;
Сяргей Бярэйшык - супрацоўнік СІЗА №1;
Мікалай Мушкароў - супрацоўнік СІЗА №1;
Сяргей Петраковіч - начальнік папраўчай калоніі №9 у Горках;
Віктар Лутцаў - начальнік медыцынскай часткі турмы №1 Гародні.