Якім будзе надвор'е на тыдні
- 16.12.2024, 17:30
- 2,092
Прагноз на 17-19 снежня.
17 снежня надвор'е будуць определять атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора, і цёплая паветраная маса. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. Часам ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі слабы галалёд, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1..+5°С, на паўднёвым захадзе да +7°С, максімальная ўдзень ад +1°С на паўночным усходзе да +9°С на паўднёвым захадзе. Атмасферны ціск будзе слаба расці.
18 снежня варункі надвор'я будуць вызначаць малаактыўныя франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з акваторыі Балтыкі. Чакаецца воблачнае надвор'е. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад -4°С на поўначы да +4°С на паўднёвым захадзе, максімальная ўдзень ад -2°С на поўначы да +7°С на паўднёвым захадзе.
19 снежня з Заходняй Еўропы чакаецца зрушэнне на тэрыторыю Беларусі сістэмы атмасферных франтоў і цёплых паветраных мас атлантычнага паходжання. Чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Уначы і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад -6°С на паўночным усходзе да +5°С на захадзе, максімальная ўдзень ад +1°С на ўсходзе да +9°С на захадзе.