«Тады Пуцін больш не патрэбны за сталом перамоў»
13- 16.12.2024, 18:24
- 9,114
Якія рычагі ўплыву можа выкарыстаць Трамп.
Для Украіны важна атрымаць гарантыі бяспекі, каб расейскае войска зноў не спрабавала захапіць яе тэрыторыю. Нядаўна абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае такія рычагі ўплыву.
Такое меркаванне «24 Каналу» агучыў украінскі палітычны аналітык Мікалай Давідзюк. З яго слоў, напрыклад, гаворка ідзе пра ўваход Украіны ў NATO, вяртанне 100 ядзерных ракет на ўкраінскую тэрыторыю.
Мікалай Давідзюк мяркуе, што Трамп можа выказаць жаданне прыняць Украіну ў Альянс. Тады ўкраінскай дзяржаве не спатрэбяцца перамовы з дыктатарам Крамля Уладзімірам Пуцінам.
Напрыклад, Трамп выходзіць і кажа:
«Я не хачу прымаць Украіну ў NATO, гэта мая «чырвоная лінія». Але я гатовы ім вярнуць 100 ядзерных ракет якія былі, напрыклад, у свой час забраныя ў яе Захадам. Я аддаю Украіне, хай яны маюць як гарантыю. Калі Расея будзе іх атакаваць, хай яны страляюць. Іх ракеты - іх права. Гэта можа быць гарантыяй. Тады нам таксама не патрэбны Пуцін за сталом перамоў», - прапанаваў ён.
Украіна не мае мэты проста пасадзіць Пуціна за стол перамоў. Крэмль жа патрабуе ад украінскай дзяржавы адмовіцца ад часова акупаваных тэрыторый, з якімі Украіна ніколі не пагадзіцца. Акупантам перамовы патрэбныя толькі для таго, каб зацягваць час і захопліваць усё больш і больш тэрыторый.