16 снежня 2024, панядзелак, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечанскім раёне выратавалі 230-гадовае дрэва

6
У Маладзечанскім раёне выратавалі 230-гадовае дрэва

Вяз у вёсцы Талуі з'яўляецца самым вялікім не толькі на тэрыторыі нашай краіны, але і ў Еўропе.

У вёсцы Талуі Маладзечанскага раёна вылечылі дрэва-старажыла. Выратаваць помнік прыроды дапамог мясцовы экаактывіст Іван Дурэйка.

Пра гэта расказалі ў Менскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У гэтай вёсцы расце самы вялікі вяз не толькі на тэрыторыі нашай краіны, але і ў Еўропе.

Шэсць гадоў таму каштоўнасць дрэва як прыроднага аб'екта пацвердзілі спецыялісты Інстытута эксперыментальнай батанікі імя У.Купрэвіча НАН Беларусі.

Яны прыйшлі да высновы, што вязу, вышыня якога большая за 25 м, блізу 230 гадоў. Аднак Іван Дурэйка сцвярджае, што высветліць абсалютны ўзрост старажыла немагчыма праз наяўнасць дупла ў цэнтральнай частцы ствала.

У 2021 годзе дрэва атрымала статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння. Дзякуючы мясцоваму экаактывісту вяз прадаўжае жыць.

Што здарылася з дрэвам

«Калі лістота з дрэва апала, на вышыні прыкладна 6 м я заўважыў, што на ствале ўтварыўся белы грыб, і паведаміў пра гэта ў Маладзечанскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя», – падзяліўся Іван Дурэйка.

Высвятляецца, грыбы разбуральна ўплываюць на дрэвы. Паводле словаў кіраўніка раённай інспекцыі Уладзіслава Чарнова, гэта датычыцца як кары, так і каранёў.

«У выніку дрэва можа поўнасцю загінуць. Мы правялі працу для выратавання вяза: абрэзалі грыб, зачысцілі кару да здаровай драўніны, апрацавалі рану растворам меднага купарвасу», – растлумачыў ён.

У камітэце звярнулі ўвагу, што на прыкладзе вёскі Талуі бачаць станоўчы прыклад супрацоўніцтва жыхароў, прыродаахоўных арганізацый і мясцовых уладаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках