Трамп заявіў, што «дасягнуў пэўнага прагрэсу» для заканчэння вайны РФ супраць Украіны
5- 1,532
Падрабязнасцяў ён не раскрыў.
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак, 16 снежня, падчас прэс-канферэнцыі ў сваёй рэзідэнцыі Мар-а-Лага заявіў, што спрабуе спыніць вайну Расеі супраць Украіны, і ён з камандай ужо «дасягнуў невялікага прагрэсу».
Паводле ягоных словаў, сітуацыя ва Украіне «складаная і жудасная».
«Людзі гінуць такой колькасцю, якую ніхто раней не бачыў. Колькасць загінулых з двух бакоў “астранамічная”… Мы робім усё, што можам [каб спыніць войны на Блізкім Усходзе і ва Украіне]», – сказаў Трамп.
Ён таксама заявіў, што раўнінная мясцовасць Украіны нібыта «спрыяе высокім стратам на полі бою».
«Гэтае месца называюць жытніцай свету, але рэльеф вельмі пляскаты, і адзінае, што можа спыніць кулю – гэта цела», – сказаў абраны прэзідэнт.