17 снежня 2024, aўторак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прабрахаўся пра хлусню Мядзведзева

3
Пуцін прабрахаўся пра хлусню Мядзведзева

Гаворка ідзе пра вельмі важны для Крамля паказчык.

У 2023 годзе больш за 300 тысяч расейцаў уклалі кантракты з Міністэрствам абароны, заявіў Уладзімір Пуцін на пашыраным пасяджэнні калегіі вайсковага ведамства. «Прыйшлі ў ваенкаматы і падпісалі кантракты на службу ва ўзброеных сілах. Звыш 300 тысяч», - адзначыў ён.

Аднак гэтая лічба адрозніваецца ад раней агучанай намеснікам старшыні Рады бяспекі Дзмітрыем Мядзведзевым. У студзені Мядзведзеў сцвярджаў, што за 2023 год кантракт з Мінабароны для ўдзелу ў вайне супраць Украіны падпісалі 420 тысяч чалавек, а яшчэ 80 тысяч адправіліся на фронт у якасці добраахвотнікаў.

Са звестак Яніса Клюге, навуковага супрацоўніка нямецкага Інстытута праблем міжнароднай бяспекі, расейскае войска апошнім часам сутыкаецца з прыкметным скарачэннем тэмпаў вярбоўкі. У пачатку снежня Клюге, прааналізаваўшы федэральны бюджэт Расеі, паведаміў, што ў трэцім квартале ў сярэднім штодня ўкладалася амаль 700 новых кантрактаў, што амаль на траціну менш, чым у другім квартале. Тады штодня да войска далучалася амаль 1020 чалавек, а агульная колькасць прыцягнутых за квартал склала 92,9 тысячы.

Паводле падлікаў Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, агульныя страты расейскага войска за час поўнамаштабнай вайны ва Украіне складаюць 610 тысяч чалавек, з якіх 200 тысяч забітых, а 400 тысяч параненых. Пентагон падае падобныя лічбы: 615 тысяч чалавек (115 тысяч забітых, 500 тысяч параненых). Генштаб УСУ на канец лістапада ацэньвае агульныя расейскія страты на 735 тысяч чалавек.

У лістападзе, са звестак крыніцы «Расейскай службы ВВС» ў NАТО, расейскае войска страчвала да 1500 чалавек штодня, што стала рэкордным узроўнем з пачатку вайны. Папярэдні максімум быў зафіксаваны ў верасні, калі, паводле ацэнак Мінабароны Брытаніі, сярэднедзённыя страты РФ складалі 1 271 чалавек. Да гэтага максімальны паказчык быў адзначаны ў траўні: 1262 чалавек за дзень.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках